Эканамічнай стабільнасці Украіны нічога не пагражае
  2013-12-19 16:45:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер -міністр Украіны Мікалай Азараў перакананы, што эканамічнай і фінансавай стабільнасці краіны цяпер нічога не пагражае. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні ўрада ў сераду.

"Нішто цяпер не пагражае стабільнасці фінансава-эканамічнай сітуацыі ва Украіне. Ніякі эканамічны фактар", - падкрэсліў прэм'ер.

Пры гэтым ён адзначыў, што прагназаваць стабільнасць дзяржаўных фінансаў на бліжэйшыя гады і аднаўленне росту эканомікі краіны дазваляюць дасягнутыя ў аўторак у Маскве дамоўленасці прэзідэнтаў Украіны і Расіі.

Расійскі "Газпром" у аўторак знізіў цану на газ для Украіны на трэць - да 268,5 дол. за 1 тыс. кубаметраў, і цяпер Украіна, дзякуючы падпісаным папраўкам у газавы кантракт 2009 года плануе штогод эканоміць 7 млрд. долараў. Акрамя таго, Расія размесціць у каштоўных паперах украінскага ўрада частку сваіх рэзерваў аб'ёмам 15 млрд. дол. з мэтай падтрымкі бюджэту Украіны на фоне сусветнага фінансавага і эканамічнага крызісу.

Некаторыя ўкраінскія эксперты лічаць, што падпісанне дамоўленасцей паміж Кіевам і Масквой стала вынікам адмовы Украіны заключыць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам у лістападзе, што выклікала хвалю антыўрадавых пратэстаў.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040