У панядзелак на 94-м годзе жыцця ў Іжэўску памёр вядомы расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Удмуртыі Віктар Чулкоў.
М.Калашнікаў – стваральнік сусветна вядомай сістэмы стралковай зброі. Першы праект М.Калашнікава атрымаў назву "7,62 мм аўтамат Калашнікава ўзору 1947" . На сённяшні дзень яго мадыфікацыі маюцца на ўзбраенні ў больш чым 100 краінах свету.
З 1949 года і да апошніх дзён ён прапрацаваў у аддзеле галоўнага канструктара Іжэўскага машынабудаўнічага завода. Усяго ў канструктарскім бюро Калашнікава было створана больш за сто ўзораў баявой зброі.
17 лістапада М.Калашнікаў быў шпіталізаваны ў Рэспубліканскі клініка-дыягнастычны цэнтр Удмуртыі з дыягназам страўнікавае кровацячэнне. - 0 -