Былы расійскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што не стане займацца расійскай палітыкай ці фінансаваць палітычную апазіцыю ў краіне.
"Я не стану ўмешвацца ў палітыку , гэта значыць змагацца за палітычную ўладу", - сказаў М. Хадаркоўскі журналістам у Берліне.
Былы зняволены М. Хадаркоўскі атрымаў 20 снежня памілаванне ад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пасля вызвалення М. Хадаркоўскі вылецеў у Германію , дзе атрымаў візу тэрмінам на 1 год.
На прэс –канферэнцыі, якая адбылася ў Берліне, М. Хадаркоўскі падзякаваў канцлера Германіі Ангелу Меркель за тую ролю , якую яна адыграла ў яго вызваленні. Ён таксама паведаміў, што не ведае, як доўга прабудзе ў Германіі , паколькі ў выпадку вяртання ў Расію яму могуць не дазволіць зноў пакінуць яе .
Былы кіраўнік нафтавай кампаніі " ЮКАС" М. Хадаркоўскі не мае намеру змагацца за вяртанне ўласнасці гэтай кампаніі , якая была прададзеная пасля яго арышту. Ён быў арыштаваны ў 2003 годзе. У маі 2005 года маскоўскі суд прысудзіў яго да 9 гадоў зняволення за махлярства і ўхіленне ад падаткаў. Гэты прысуд быў пазней зменшаны да 8 гадоў.
У снежні 2010 года М. Хадаркоўскі быў асуджаны да 14 гадоў зняволення за крадзяжы нафты і легалізацыю выручкі ад яе продажу, прысуд быў пазней паменшаны да 13 гадоў. У 2012 годзе Вярхоўны суд РФ пастанавіў , што тэрмін яго зняволення павінен завяршыцца ў жніўні 2014 года.
Былы алігарх шматкроць настойваў на сваёй невінаватасці і тым , што крымінальны пераслед супраць яго носіць палітычны характар.