У 2018 годзе ўзровень урбанізацыі ў Кітаі дасягне 60%, гаворыцца ў мемарандуме "Ааналіз і прагноз грамадскай сітуацыі ў Кітаі на 2014 год", апублікаваным Акадэміяй грамадскіх навук Кітая.
Як адзначаецца ў дакуменце, нават на фоне запаволення тэмпаў эканамічнага росту, кожны працэнт росту ВУП стварае ў гарадах 1,3-1,7 млн. новых працоўных месцаў. Летась у кітайскіх гарадах было створана больш за 12,66 млн. новых працоўных месцаў.
У мемарандуме гаворыцца, што ў краіне пачаўся этап хуткай урбанізацыі. Да канца бягучага года ўзровень урбанізацыі перавысіць 54%. Калі захаваюцца такія тэмпы, то у 2018 годзе ўзровень урбанізацыі ў Кітаі павінен дасягнуць 60%.
У 2012 годзе гадавы даход на кожнага члена сям'і з высокім прыбыткам склаў у сярэднім 43797,5 юаня, а даходы на кожнага члена сям'і з нізкім прыбыткам – 1587,7 юаня. - Р -