15-ты фестываль "Свет лёду і снегу" ў Харбіне – адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян у тэставым рэжыме пачаў прыём гасцей у мінулую нядзелю.
Гэты фестываль афіцыйна адкрыецца ў студзені і будзе даступны для наведвальнікаў да сакавіка 2014 года.
Як стала вядома, фестываль будзе праходзіць пад дэвізам "Сусветны анімацыйны кірмаш лёду і снегу". На ім дэманструецца анімацыйная прадукцыя, створаная рукамі майстроў з 13 краін.
У рамках фестывалю запланавана вялікая колькасць культурных мерапрыемстваў. - Р -