У 2013 годзе грузаабарот порта Цяньцзінь пераадолеў мяжу ў 500 млн. тон
  2013-12-30 15:32:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 18:00 29 снежня грузаабарот порта Цяньцзінь , які з'яўляецца найбуйнейшым комплексным портам на поўначы Кітая , у 2013 годзе пераадолеў мяжу ў 500 млн. тон. Такім чынам , па гэтым паказчыку порт заняў 4-е месца ў свеце. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Цяньцзіньскага порта.

Нагадаем , што калі ў момант аднаўлення працы ў 1952 грузаабарот порта Цяньцзінь склаў толькі больш за 700 тыс. т. , то згаданы паказчык ў 2001 г. ужо вырас да 100 млн.т. , а ў 2010 г. - да 400 млн. т.

Як паведамілі ў гутарцы з кар. агенцтва Сіньхуа адказныя супрацоўнікі карпарацыі "Цяньцзіньскі порт", імклівае павелічэнне гадавога аб'ёму грузавых перавозак праз порт Цяньцзінь абумоўлена прыкметным паляпшэннем інфраструктуры. Пра гэта сведчыць тое, што глыбіня галоўнага фарватэру ў порце дасягнула 21 метра. Гэта дазваляе яму прымаць танкерныя судны водазмяшчэннем да 300 тыс. т. і самыя сучасныя ў свеце судны - кантэйнеравозы .

Па стане на пачатак 2013 колькасць прычалаў для пагрузачна-разгрузачных работ у Цяньцзіньскім порце дасягнула 159, 102 з іх здольныя прымаць судны водазмяшчэннем да 100 тыс. т.

На сапраўдны момант у Цяньцзіньскім порце адкрыта 119 ліній марскіх кантэйнерных перавозак , якія злучаюць яго больш чым з 500 партамі больш за 180 краін і рэгіёнаў свету. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040