У Беларусі з 1 студзеня бягучага года вызначаны новы памер мінімальнай заработнай платы. Гэта прадугледжана пастановай урада Беларусі.
У адпаведнасці з пастановай, месячная МЗП складае з 1 студзеня бягучага года 1,66 млн. рублёў, пагадзінная МЗП – 9,890 рублёў.
Памеры МЗП вызначаюцца штогод. 1 студзеня 2013 года месячная МЗП склала 1,395 млн. рублёў, пагадзінная – 8,340. - Р -