Вартавы карабель "Яньчэн" ВМС КНР дасягнуў тэрытарыяльных вод Сірыі і афіцыйна прыступіў да аперацыі па суправаджэнні суднаў, якія транспартуюць сірыйскую хімічную зброю сумесна з ваеннымі караблямі Даніі , Нарвегіі і Расіі. Пра гэта паведаміў Аддзел па кантролі над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў КНР.
Прадстаўнік названага кітайскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў , што суправаджэнне сірыйскай хімічнай зброі - гэта аднаразовая шматбаковая аперацыя . Кітай прымае ўдзел у аперацыі па просьбе Савета бяспекі ААН і АЗХЗ . Гэта адлюстроўвае статус КНР як пастаяннага члена Савета бяспекі ААН і ролю краіны ў забеспячэнні міру і бяспекі ўсяго чалавецтва. - 0 -