Нацбанк Беларусі: грашова-крэдытная палітыка ў 2014 годзе будзе жорсткай
  2014-01-09 10:38:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальны банк Беларусі ў 2014 годзе не будзе змякчаць грашова-крэдытную палітыку на фоне дасягнутых дамоўленасцей па прыцягненні знешніх запазычанняў для папаўнення дзяржаўных золатавалютных рэзерваў, паведамілі ў сераду ў прэс-службе банка.

Падыходы да рэфінансавання банкаў з боку Нацыянальнага банка таксама зробяцца больш жорсткімі, стымулюючы банкі забяспечваць правядзенне актыўных аперацый строга ў адпаведнасці з наяўнымі рэсурснымі магчымасцямі. Стаўка рэфінансавання ў студзені 2014 захаваецца на ранейшым узроўні, а ў далейшым яе змены будуць ажыццяўляцца пакрысе ў залежнасці ад дынамікі інфляцыі і сітуацыі на фінансавым рынку. Працягнецца правядзенне курсавой палітыкі , якая забяспечвае фарміраванне абменнага курсу беларускага рубля на аснове попыту і прапановы. Пры гэтым Нацыянальны банк не дапусціць рэзкіх ваганняў курсу, згладжваючы іх сваімі інструментамі.

Рэалізацыя названых рашэнняў павінна забяспечыць дасягненне ў 2014 годзе галоўнай мэты манетарнай палітыкі па абмежаванні інфляцыйных працэсаў і ўмацаванні макраэканамічнай збалансаванасці . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040