Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паглыблення рэформ у праваахоўнай сферы і юстыцыі
  2014-01-09 10:42:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне прайшло пасяджэнне ЦК КПК па палітыцы і юстыцыі. На пасяджэнні прысутнічаў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён падкрэсліў, што базавай задачай павінна стаць падтрыманне сацыяльнай стабільнасці; вельмі важна прытрымлівацца строгага выканання законаў і справядлівай юстыцыі, актыўна паглыбляць рэформы, умацоўваць і ўдасканальваць працу ў палітыцы і юстыцыі, абараняць надзённыя інтарэсы народа.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што на палітычным і прававым фронце неабходна відавочна прытрымлівацца лідарства КПК, што азначае зрабіць народ паўнапраўным гаспадаром, рэалізаваць фундаментальную стратэгію партыйнага кіраўніцтва народам і кіравання краінай на падставе закона.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што рэформа сістэмы юстыцыі з'яўляецца важнай састаўной часткай рэформы палітычнай сістэмы, яна мае надзвычай важнае значэнне для садзейнічання мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу кіравання. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040