Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы з прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі практычнае супрацоўніцтва, аказалі садзейнічанне бесперапыннаму паступальнаму развіццю кітайска-балівійскіх сяброўскіх адносін.
Сі Цзіньпін адзначыў, што адносіны Кітая і Балівіі хутка развіваюцца; у апошнія гады ажыццяўляўся цесны абмен на ўсіх узроўнях, практычнае супрацоўніцтва прыносіла багатыя плады, традыцыйная дружба паглыблялася. Кітай надае павышаную ўвагу адносінам Кітая і Балівіі і разлічвае, што візіт прэзідэнта Э.Маралеса ў Кітай стане новай магчымасцю для ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Кітай будзе працягваць падтрымліваць сацыяльна-эканамічнае развіццё Балівіі.
Э.Маралес паведаміў, што Балівія захапляецца велізарнымі поспехамі Кітая ў развіцці. У Балівіі зараз праводзяцца рэформы, развіваецца эканоміка, вядзецца барацьба з беднасцю, паляпшаецца народнае жыццё; Балівія актыўна ўдзельнічае ў працэсе інтэграцыі Лацінскай Амерыкі. Развіццё сяброўскіх і ўзаемавыгадных адносін з Кітаем – прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Балівіі. Краіна віншуе Кітай з паспяховым правядзеннем 3-га Пленума ЦК КПК 18-га склікання і ўпэўнена, што паглыбленне рэформ у Кітаі дасць яшчэ больш магчымасцяў для супрацоўніцтва дзвюх краін.
Кіраўнікі дзяржаў таксама дасягнулі дамоўленасцяў адносна двухбаковага супрацоўніцтва. - Р -