Сі Цзіньпін: адносіны Кітая і Вялікабрытаніі маюць глабальны ўплыў
  2013-12-03 09:11:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адносіны Кітая і Вялікабрытаніі маюць глабальны ўплыў. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з брытанскім прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам у рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" у Пекіне.

Сі Цзіньпін заявіў, што сёння, калі ідзе аднаўленне сусветнай эканомікі і ў міжнароднай сітуацыі адбываюцца глыбокія перамены, адносіны Кітая і Вялікабрытаніі "не толькі датычацца пытання развіцця кожнай з нашых краін, але і маюць глабальны ўплыў".

Д.Кэмеран звярнуў увагу на склад сваёй дэлегацыі, у якую ўваходзяць лідары дзелавых і культурных колаў, а таксама 6 членаў кабінета міністраў. Паводле яго слоў, гэты факт сведчыць пра тое, што брытанскі бок надае вялікае значэнне дасягненням Кітая ў развіцці. Прэм'ер-міністр ацаніў гэту сустрэчу як добрую магчымасць для абмену меркаваннямі аб ролі Вялікабрытаніі і Кітая ў ААН і ў "Групе дваццаці".

З Д.Кэмеранам Сі Цзіньпін сустракаецца ўпершыню пасля ўступлення ў пасаду старшыні КНР. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040