Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Лян Чжэньінам, які прыбыў у Пекін са справаздачным дакладам аб праведзенай рабоце.
Сі Цзіньпін адзначыў, што на трэцім пленуме ЦК КПК 18-га склікання быў распрацаваны план па ўсебаковым паглыбленні рэформы, што будзе спрыяць пашырэнню супрацоўніцтва ўнутраных раёнаў краіны з Сянганам, які, пры гэтым, атрымае больш магчымасцяў для далейшага развіцця.
Паводле слоў кіраўніка КНР, пазіцыя цэнтральнага ўрада ў дачыненні да ўсеагульных выбараў кіраўніка адміністрацыі САР Сянган у 2017 годзе – нязменная і выразная. Ён выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі розных колаў грамадскасці Сянгана змогуць у адпаведнасці з Асноўным законам КНР аб САР Сянган і рашэннем ПК УСНП абмеркаваць пытанні і падрыхтаваць падмурак для паспяховага правядзення выбараў. - Р -