Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі Росенам Плеўнеліевым
  2014-01-14 10:59:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі Росенам Плеўнеліевым. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў далі пазітыўную ацэнку працэсу развіцця двухбаковых адносін, распрацавалі план супрацоўніцтва ў будучыню, прынялі рашэнне аб устанаўленні паміж Кітаем і Балгарыяй усебаковых адносін дружбы, супрацоўніцтва і партнёрства.

Сі Цзіньпін адзначыў, што гэты візіт – пачатак мерапрыемстваў, прымеркаваных да 65-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Балгарыяй. Паводле слоў кіраўніка КНР, дзвюм краінам неабходна ўмацаваць супрацоўніцтва і сумесна рухацца наперад. Устанаўленне ўсаабдымных адносін дружбы, супрацоўніцтва і партнёрства з'яўляецца першым выпадкам, калі бакі ясна і выразна вызначылі статус адносін паміж краінамі, паказалі курс для развіцця двухбаковых адносін у будучыні. Бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для садзейнічання яшчэ большаму развіццю кітайска-балгарскіх адносін у новую эпоху, сказаў Сі Цзіньпін.

Р.Плеўнеліеў, у сваю чаргу, паведаміў, што дзякуючы сумесным намаганням і кіраўніцтву пакаленняў лідараў дзвюх краін традыцыйная дружба паміж Балгарыяй і Кітаем бесперапынна перадаецца і паглыбляецца з пакалення ў пакаленне. Балгарыя разглядае Кітай як самага важнага партнёра па супрацоўніцтве ў Азіі, мае намер выкарыстоўваць 65-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін у якасці важнай магчымасці для пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, вываду адносін паміж дзвюма краінамі на больш высокі ўзровень.

Пасля перамоў бакі абнародавалі Сумеснае камюніке КНР і Рэспублікі Балгарыя аб устанаўленні ўсебаковых адносін дружбы, супрацоўніцтва і партнёрства. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040