Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 19-24 студзеня наведае з афіцыйным візітам Кітай. Пра гэта паведамілі ў аўторак у прэс- службе беларускага ўрада.
Паводле звестак прэс-службы, у рамках візіту М. Мясніковіч правядзе афіцыйныя перамовы з прэм'ерам Дзяржсавета Кітая Лі Кэцянам, па выніках якіх плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Таксама запланаваныя сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, сакратаром парткама правінцыі Хэйлунцзян Ван Сянькуем, а таксама дзелавымі коламі гэтай правінцыі і горада Харбіна.
Прэм'ер-міністр Беларусі таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам шэрагу кітайскіх карпарацый, наведае сумесныя прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Харбіна. У рамках візіту пройдзе прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, а таксама Кітайска -беларускага індустрыяльнага парку. - 0 -