Адзіную сістэму падтрымкі прадпрымальніцтва створаць урады Беларусі, Літвы і Латвіі. Такая сістэма дапаможа бізнесменам умацаваць супрацоўніцтва і наладзіць новыя кантакты. Арганізатары праекта – гандлёва-прамысловыя палаты трох краін. Калі праграму ўдасца рэалізаваць у поўным аб'ёме, недахоп інфармацыі паміж прадпрымальнікамі Беларусі, Літвы і Латвіі павінен знікнуць. Сёння гэта застаецца асноўнай перашкодай супрацоўніцтва.
Новая сістэма будзе складацца з адзінай віртуальнай платформы, цэнтраў інфармавання і падтрымкі; яна таксама прадугледжвае правядзенне спецыяльных форумаў і семінараў.
На рэалізацыю праекта адведзены адзін год. - Р -