Напярэдадні вызначыўся прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014". Ім стаў Тэа /Юрый Вашчук/ з песняй "Cheesecake". Пра гэта паведамілі ў суботу мясцовыя СМІ.
Усяго ў фінале Нацыянальнага адборачнага тура прымалі ўдзел 14 канкурсантаў. Ю. Вашчук - кампазітар і выканаўца, больш вядомы на эстрадзе як Тэа.
Еўрапейскі песенны конкурс пройдзе ў траўні ў Капенгагене / Данія /. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі не менш як 36 краін.