Другая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене / Аўстралія / з прызавым фондам 1 млн. дол. ЗША. Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя СМІ.
Першы круг В. Азаранка прапусціла, а ў наступным 1 студзеня ў двух сэтах перайграла гаспадыню кортаў - аўстралійку Кейсі Дэлакау / 142-ы нумар сусветнага рэйтынгу / 6-3, 6-1. Суперніцай В. Азаранка па чвэрцьфінале будзе швейцарская тэнісістка Стэфані Фогель / 50 /.