У Беларусі зменіцца механізм аказання адраснай сацыяльнай дапамогі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.
У першую чаргу, змены закрануць працаздольных грамадзян, якія не спяшаюцца ўладкавацца на працу, але якія рэгулярна звяртаюцца за адраснай сацыяльнай дапамогі. Камісія можа адмовіць грамадзяніну ў выпадку паўторнага звароту, калі раней ужо былі створаны ўмовы для паляпшэння яго матэрыяльнага становішча.
За 9 месяцаў мінулага года адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі каля 160 тыс. чалавек. Сума выплат склала больш за 80 млрд. рублёў. - Р -