СБ ААН выступіў з рэзкім асуджэннем здзейсненага ў Ліване тэракту
  2014-01-17 16:33:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэракт, здзейснены ў чацвер у ліванскім горадзе Хермель / усход краіны , раён лівана-сірыйскай мяжы /, заслугоўвае рэзкага асуджэння. Падобную заяву апублікаваў у чацвер Савет Бяспекі / СБ / ААН.

У дакуменце ў чарговы раз адзначаецца неабходнасць нанясення па тэрарызму максімальна магчымага ўдару для ліквідацыі міжнароднай пагрозы міру і бяспецы. Рабіць гэта варта ў адпаведнасці са Статутам ААН і нормамі міжнароднага заканадаўства, выконваючы правы бежанцаў і прынцыпы гуманізму. Падкрэсліваецца , што арганізатары нападу павінны паўстаць перад законам.

Як адзначаецца ў заяве, ва ўмовах , калі робяцца спробы падарваць ў Ліване дзяржаўную стабільнасць, насельніцтва краіны павінна згуртавацца , пры гэтым усе адпаведныя бакі павінны прытрымлівацца важнага прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы Сірыі.

Паводле паведамлення Нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва / НІА / Лівана, у чацвер у цэнтры горада Хермель пры дапамозе дэтануючай прылады быў падарваны аўтамабіль , загінула як мінімум 4 чалавекі, больш за 40 чалавек атрымалі раненні. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040