У выніку канфлікту ў ЦАР амаль мільён чалавек сталі бяздомнымі
  2014-01-07 15:16:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З-за працяглага канфлікту ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы пятая частка насельніцтва краіны апынулася бяздомнай, больш за 2 млн. чалавек маюць патрэбу ў тэрміновай гуманітарнай дапамозе. Пра гэта паведаміў намеснік афіцыйнага прадстаўніка Генсакратара ААН Фархан Хак.

Як адзначыў Ф.Хак, з-за ўнутранай нестабільнасці, недахопу фінансавых сродкаў і адсутнасці калідораў па прадастаўленні дапамогі намаганні, якія робяцца з мэтай аказання краіне падтрымкі, сутыкнуліся з цяжкасцямі.

Намеснік падкрэсліў, што, нягледзячы на шматлікія праблемы, гуманітарныя органы ААН і партнёры арганізацыі працягваюць прыкладаць усе магчымыя намаганні, каб насельніцтву ЦАР прадастаўлялася падтрымка. У снежні 2013 года харчовую дапамогу ў рамках Сусветнай харчовай праграмы атрымалі 250 тыс. чалавек. Гуманітарныя органы прадаставілі дзецям, якія пакутуюць ад дыстрафіі, медыцынскую дапамогу. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040