У нядзелю прэзідэнт Сірыі Башар Асад заклікаў да стварэння міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі , якая б рашуча змагалася з рэлігійным экстрэмізмам і тэрарызмам.
Як паведаміла сірыйскае інфармацыйнае агенцтва / САНА / , на сустрэчы з расійскай дэлегацыяй дэпутатаў , рэлігійных і грамадскіх дзеячаў РФ , Б. Асад адзначыў неабходнасць таго , каб у свеце была створана міжнародная кааліцыя па барацьбе з тэрарызмам , а таксама ісламскае аб'яднанне , якое б выступала супраць рэлігійнага экстрэмізму.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў важнасць расійскай пазіцыі па сірыйскай і рэгіянальнай праблемах , адзначыўшы , што яна абапіраецца на міжнародныя нормы і акты ў адпаведнасці з інтарэсамі сусветнай супольнасці.
Б. Асад падкрэсліў , што Сірыя процідзейнічае тэрарызму і знешняй інтэрвенцыі зыходзячы не толькі з уласных інтарэсаў , але і дзеля рэгіёну , з мэтай падтрымання міру на ўсёй планеце. - 0 -