Прэм'ер-міністр Беларусі М. Мясніковіч завяршыў візіт у Кітай
  2014-01-24 10:24:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завяршыўшы афіцыйны візіт у Кітай, прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у другой палове дня 23 студзеня спецыяльным самалётам адбыў з горада Харбін /прав. Хэйлунцзян , Паўночна-Усходні Кітай / .

У час знаходжання ў Харбіне М. Мясніковіч наведаў кітайска -беларускае сумеснае прадпрыемства сельскагаспадарчага машынабудавання, сустрэўся з сакратаром камітэта КПК прав. Хэйлунцзян Ван Сянькуем і старшынёй народнага ўрада Лу Хаа, прыняў удзел у сустрэчы з прадстаўнікамі правінцыйных прадпрыемстваў , прысутнічаў на цырымоніі падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве паміж Хэйлунцзяном і Віцебскай вобласцю .

Прэм'ер-міністр М. Мясніковіч адзначыў, што Беларусь спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з правінцыйнай адміністрацыяй і мясцовымі прадпрыемствамі ў галіне гандлю, навукі і тэхнікі, прамысловасці , адукацыі і інш. Ён таксама павітаў размяшчэнне Хэйлунцзянскага прадпрыемствамі сваіх інвестыцый у беларуска-кітайскім індустрыяльным парку ў г. Мінску .

Сакратар камітэта КПК правінцыі Хэйлунцзян Ван Сянькуй адзначыў, што ўрад і прадпрыемствы правінцыі Хэйлунцзян падтрымліваюць цесныя кантакты з Беларуссю і спадзяюцца на пашырэнне супрацоўніцтва паміж двума бакамі.

Па запрашэнні прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна прэм'ер-міністр Беларусі М. Мясніковіч здзейсніў афіцыйны візіт у Кітай з 19 па 23 студзеня. Харбін - апошні прыпынак кіраўніка ўрада Беларусі ў рамках цяперашняга візіту. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040