У Антарктыдзе упершыню падняты сцяг Нацыянальнай акадэміі навук / НАН / Беларусі. Такі незвычайны падарунак сваёй альма-матэр напярэдадні 85-годдзя зрабілі беларускія палярнікі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.
Зараз на самым халодным кантыненце планеты праходзіць Беларуская палярная экспедыцыя. Аляксей Гайдашоў, Юрый Гігіняк і Ілля Бручкоўскі працуюць на расійскай станцыі "Прагрэс".
6-я Беларуская антарктычная экспедыцыя будзе доўжыцца да сакавіка. - 0 -