Мытня заклікала забяспечыць поўную прапускную здольнасць да лютага на межах у Беларусі
  2014-01-22 10:47:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Забяспечыць поўную прапускную здольнасць да лютага на межах краіны заклікала ў аўторак мытня Беларусі.

З пачатку года колькасць аўтамабіляў у чэргах на межах з Польшчай і Літвой стала рэзка расці. Перавозчыкі звязалі гэта з перадачай функцый санітарнага кантролю грузу мытным органам. Аднак у ДМК заявілі, што асноўная прычына рэзкага павелічэння чэргаў на межах усё ж іншая.

"Чэргі існуюць. Яны значныя – ад 200 да 450 машын. У першую чаргу, чэргі звязаны з тым, што сёлета рэзка пачаў расці грузапаток", – заявіў Уладзімір Арлоўскі, начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Беларусі.

З новага года санітарны кантроль грузаў быў перададзены супрацоўнікам мытні. Такая мера накіравана на павелічэнне прапускной магчымасці на межах. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040