Падчас маючага адбыцца візіту прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Кітай плануецца прыняць праграму развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства , якая будзе з'яўляцца свайго роду "дарожнай картай" для далейшага паступальнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах паміж Кітаем і Беларуссю. Пра гэта заявіў у Пекіне пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.
Па выніках ліпеньскага візіту ў КНР презідента Беларусі двухбаковыя адносіны паміж дзвюма краінамі выйшлі на ўзровень ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. "Пасля гэтага прайшло паўгода, і кіраўнік беларускага ўрада ў бліжэйшы час нанясе візіт у Кітай, каб ажыццявіць дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі дзвюх краін" , -- сказаў пасол.
Паводле яго слоў, падчас візіту будуць абмяркоўвацца пытанні ўмацавання каардынуючай ролі урадаў дзвюх краін у развіцці двухбаковых адносін, далейшага развіцця крэдытна-інвестыцыйнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі зацікаўлены ў стварэнні моцных, тэхналагічна прасунутых вытворчасцей у Беларусі і Кітаі з наступным сумесным выхадам на рынкі суседніх і далёкіх краін. Пры гэтым, будуць улічвацца перавагі партнёраў.
"Такім чынам, - працягнуў В. Бура, - па выніках гэтага візіту мы маем намер замацаваць шэраг новых дамоўленасцей па пашырэнні геаграфіі і аб'ёмаў зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Кітаі, а таксама сучасных вытворчасцей кітайскіх кампаній у Беларусі ў машынабудаванні, тэлекамунікацыях і іншых галінах, умацаваць узаемадзеянне з такімі важнымі для Беларусі рэгіёнамі Кітая, як правінцыі Хэйлунцзян і Гуандун , прыцягнуць да супрацоўніцтва новых партнёраў.
Пасол даў высокую ацэнку дасягнутаму ўзроўню двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў. "Гандлёва-эканамічнае, а таксама крэдытна - інвестыцыйнае супрацоўніцтва дасягнула якасна новага ўзроўню і з'яўляецца яркім прыкладам паспяховага раўнапраўнага ўзаемадзеяння рознай велічыні краін" , - лічыць ён.
Паводле інфармацыі Пасольства Беларусі ў Кітаі, за крыху больш чым 20-гадовы перыяд беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас у 100 разоў. У 1992 годзе аб'ём узаемнага тавараабароту складаў толькі 34 млн. дол. ЗША , а ў мінулым годзе дасягнуў амаль 3,5 млрд. дол. ЗША .
Закрануўшы будаўніцтва ў прыгарадзе Мінска Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, В. Бура назваў яго "адной з найбольш прывабных у Беларусі пляцовак для вядзення бізнесу".
Ён растлумачыў, што асноўнымі напрамкамі, якія плануецца развіваць у парку, з'яўляюцца электроніка, тонкая хімія, біямедыцына, дакладнае машынабудаванне і новыя матэрыялы. Акцэнт робіцца на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя вытворчасці, прыцягненне замежных карпарацый з вядомымі сусветнымі брэндамі.
"Прэзентацыі па гэтым праекце былі арганізаваны ў кітайскіх правінцыях Хэйлунцзян, Гуандун, Фуцзянь і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Шэраг буйных кітайскіх карпарацый пацвердзілі сваю зацікаўленасць стаць рэзідэнтамі парку", - адзначыў В. Бура.
Паводле паведамлення МЗС КНР, па запрашэнні прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна , прэм'ер - міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч з 19 па 23 студзеня будзе знаходзіцца ў Кітаі з афіцыйным візітам.
Як паведаміў В. Бура, акрамя Пекіна, кіраўнік беларускага ўрада наведае таксама Шэнчжэнь / прав. Гуандун , Паўднёвы Кітай / і Харбін / прав. Хэйлунцзян , Паўночна -Усходні Кітай / . -0 -