У Беларусі рыхтуецца законапраект "Аб беларусах замежжа". Праект неўзабаве прадставяць дэпутатам на разгляд, паведамілі мясцовыя СМІ.
Усяго ў свеце налічваецца каля 220 беларускіх суполак. Абмеркаваць праект будучага закона яго распрацоўшчыкі змаглі з рознымі аб'яднаннямі. Высветлілася, што больш за ўсё беларусаў у месцах, далёкіх ад радзімы, клапоцяць пытанні ўезду ў Беларусь і грамадзянства. Паняцце падвойнага грамадзянства ў Беларусі не прызнана, выключэнняў для дыяспары нават з прыняццем закона не будзе – гэта значыць, патрабаванні да беларусаў замежжа нічым не будуць адрознівацца ад патрабаванняў да іншых замежнікаў. Калі яны жывуць не на прасторы СНД, значыць, павінны аплаціць консульскі збор і запоўніць візавую анкету. Гэта дазволіць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да месяца.
На падрыхтоўку да другога чытання законапраекта ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі адводзіцца прыкладна месяц. - Р -