У Беларусі ўвоз і продаж насення маку возьмуць пад жорсткі кантроль. Дэкрэт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, падпісаны напярэдадні, замацаваў за дзяржавай выключнае права на аптовы гандаль гэтай прадукцыяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У розніцу насенне маку можна будзе прадаваць толькі ў крамах плошчай не менш за 50 кв. м, выключэнне – гандлёвыя кропкі ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым насенне павінна быць расфасавана ў спецыяльную ўпакоўку масай не больш за 200 г. За захоўванне або перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі больш за два кілаграмы маку без спецыяльнай упакоўкі фізічным асобам пагражае буйны штраф з канфіскацыяй прадукцыі і транспартнага сродку, на якім яго перавозілі. Прэзідэнцкі дэкрэт уступае ў сілу 1 лютага. - Р -