Міністэрства адукацыі Беларусі склала рэйтынг вядучых ВНУ краіны. Пра гэта ў чацвер паведамілі ў прэс - службе гэтага ведамства.
Першае месца ў рэйтынгу заняў Беларускі дзяржаўны універсітэт , другое - Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Трэцяе месца дасталася Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. У пяцёрку таксама ўвайшлі Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт .
Для ацэнкі ўлічваліся як колькасныя паказчыкі - колькасць абітурыентаў, прынятых у ВНУ за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты, так і якасныя паказчыкі - прахадны бал па спецыяльнасці. - 0 -