А.Лукашэнка: Беларусі патрэбны народны легкавы аўтамабіль
  2014-01-15 15:20:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусі патрэбны народны легкавы аўтамабіль, які быў бы даступны любому грамадзяніну краіны, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на працоўнай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і губернатарам Мінскай вобласці Сямёнам Шапірам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сёння ёсць усе неабходныя ўмовы і інфраструктура для стварэння беларускіх машын, адзначыў прэзідэнт. У прыватнасці, у Барысаве ўжо працуе сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства "БелДжы". На канвееры збіраюць тры мадэлі пад маркай "Джылі". Пакуль гэта буйнавузлавая зборка, але ёсць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі, стварыць яшчэ некалькі тысяч працоўных месцаў, асвоіць новыя тэхналогіі. А самі беларусы змогуць атрымаць даступны аўтамабіль.

А.Лукашэнка даручыў М.Мясніковічу і С.Шапіру да 2016 года цалкам арганізаваць выпуск беларускіх аўтамабіляў з мінімальнай доляй імпартных камплектуючых. Кітайскі вопыт і тэхналогіі спатрэбяцца для выпуску беларускага аўтамабіля на першапачатковым этапе. А ў будучыні яго можна выпускаць ужо сваімі сіламі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040