Беларусь захавае жорсткае заканадаўства па выкарыстанні ГМА. Зараз на паліцах магазінаў краіны толькі 1% прадуктаў змяшчае генамадыфікаваныя арганізмы. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.
У свеце налічваецца 28 краін, у якіх вырошчваюць ГМА. Беларусь да іх пераліку пакуль не адносіцца. Аднак знайсці на паліцах тавар з паметкай "змяшчае ГМА" можна. У 2006 годзе ў Беларусі з'явіўся дакумент, які рэгулюе выкарыстанне вытворцамі ГМА. Але дадаваць генамадыфікаваныя кампаненты яны не спяшаюцца, бо беларусы з недаверам ставяцца да новых тэхналогій, і такі тавар застаецца ляжаць у крамах.
Беларускі рынак ахоўваецца ад прадуктаў з ГМА вельмі моцна. Калі вытворца выкарыстоўвае ГМА, яго прамы абавязак – прамаркіраваць свой тавар. Інакш яму не ўдасца пазбегнуць вялікага штрафу. Пры паўторным аналагічным парушэнні заканадаўства прадугледжвае крымінальную адказнасць. - Р -