Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу эканамічнай свабоды. Традыцыйная справаздача аб стане эканамічнай свабоды ў 178 ўлічаных краінах свету апублікавана аўтарытэтным фондам Heritage Foundation.
За год Беларусь паднялася на 4 пазіцыі і зараз знаходзіцца на 150 месцы. Сярод параметраў, якія дазволілі краіне палепшыць паказчыкі, эксперты называюць прагрэс у свабодзе ад карупцыі, падатковым заканадаўстве, дзяржаўных выдатках, інвестыцыйнай дзейнасці, свабодзе працоўных адносін і гандлёвай свабодзе. Але адзначана, што крыху пагоршыліся паказчыкі па пунктах "свабода вядзення бізнесу" і "манетарная свабода". Ранейшымі засталіся дасягненні Беларусі ў фінансавай свабодзе і гарантыі правоў уласнасці.
Амаль нязменнай засталася паслядоўнасць у пяцёрцы лідараў: Сянган, Сінгапур, Аўстралія, Швейцарыя і Новая Зеландыя. - Р -