У стварэнне рэспубліканскай інфармацыйнай платформы ў Беларусі будзе інвесціравана 300 млн. долараў. Гэта пытанне абмяркоўвалася падчас працоўнай сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Сяргеем Шпегуном, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як далажыў начальнік ААЦ, апорная сетка зараз ужо манціруецца, завяршыць яе будаўніцтва плануецца ў снежні бягучага года. Стварэнне рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных плануецца завяршыць да канца 2015 года. Платформа будуецца на аснове сучасных тэхналогій і будзе адпавядаць усім сусветным стандартам.
Па выніках сустрэчы А.Лукашэнка паставіў задачу і ў далейшым развіваць пазначаныя напрамкі, павышаць іх якасць, каб Беларусь адпавядала сучасным патрабаванням у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны. - Р -