Па распараджэнні А. Лукашэнкі ў Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасці арміі
  2014-01-22 10:50:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па даручэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка ў аўторак распачалась праверка боегатоўнасці УС краіны. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

Упершыню на баявое дзяжурства будзе пастаўлена зенітная ракетная батарэя "Тор- М2". Таксама пройдзе праверку новая радыёлакацыйная станцыя айчыннай вытворчасці "Раса - РБ". Акцэнт у цяперашняй праверцы робіцца на Ваенна -паветраныя сілы і войскі СПА , якія ахоўваюць не толькі паветраныя рубяжы краіны, але і знешнюю граніцу Саюзнай дзяржавы .

Будзе дадзена ацэнка і ахове аб'ектаў, транспартных камунікацый і ўчасткаў дзяржаўнай мяжы напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў цяперашнім годзе. Праверку гатоўнасці да баявога прымянення пройдуць узбраенні і ваенная тэхніка. А вынікі старанна прааналізуюць і выкарыстаюць у далейшым развіцці УС. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040