Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Сочы даў інтэрв'ю расійскай тэлепраграме "Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым"
  2014-02-10 11:11:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 7 лютага ў Сочы даў інтэрв'ю расійскай тэлепраграме "Весткі ў суботу з Сяргеем Брылёвым". Сі Цзіньпін адзначыў, што ён вельмі рады па запрашэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прыбыць у Сочы для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця 22-х зімовых Алімпійскіх гульняў.

"Я прыехаў сюды, каб ад імя ўрада і народа Кітая выказаць салідарнасць з Расіяй – краінай-гаспадыняй сочынскай Алімпіяды. Перш за ўсё, прашу вас перадаць расійскаму народу мае самыя сардэчныя прывітанні", – сказаў кітайскі лідар.

Паводле яго слоў, арганізацыя Алімпіяды – гэта работа найвышэйшага класа. Асабістая ўвага прэзідэнта Пуціна, яго кантроль, шырокая падтрымка расійскага народа – усё гэта гаворыць пра тое, што зімовая Алімпіяда ў Сочы стане яркім, незабыўным святам вялікага сусветнага спорту і новым укладам у развіццё міжнароднага Алімпійскага руху.

Сі Цзіньпін нагадаў, што Пекін сумесна з горадам Чжанцзякоу падалі заяўку ў Міжнародны алімпійскі камітэт аб правядзенні зімовай Алімпіяды 2022 года. "Мы гатовы вучыцца ў расійскага народа, у вашых атлетаў, перш за ўсё, па традыцыйна моцных відах расійскага спорту, пераймаць ваш вопыт у правядзенні сочынскай Алімпіяды", – дадаў ён.

"Правядзенне зімовай Алімпіяды – значная і радасная падзея не толькі для Расіі, але і для ўсяго свету. Кітай і Расія – добрыя суседзі, добрыя сябры і надзейныя партнёры. Па кітайскай традыцыі, калі ў суседзяў або ў сяброў ёсць радасная падзея, мы абавязкова павінны прыйсці і павіншаваць іх. Вось з гэтым мы і прыйшлі да вас", – адзначыў кітайскі лідар. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040