Дар'я Домрачава ўзяла "золата" ў гонцы праследавання на дыстанцыі 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі.
Вынік Д.Домрачавай – 29 хвілін 31 секунда. Беларуска
дапусціла ўсяго адзін промах. Гэта першы медаль Беларусі на Алімпійскі гульнях у Сочы. Другое месца ў Туры Бергер з Нарвегіі, трэцяе – у Тэі Грыгорын са Славеніі.
Беларускі Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава занялі 13-е, 33-е і 56-е месцы адпаведна. - Р -