У Год гасціннасці ў Беларусі пройдзе акцыя "Павярніся тварам да турыста". Пра гэта сёння паведамілі мясцовыя СМІ.
Па ўсёй краіне адкрываюцца рэстараны беларускай кухні. Акцыяй "Павярніся тварам да турыста" Міністэрства спорту і турызму Беларусі мае намер прыцягнуць увагу да тэматыкі гэтага года ўсіх беларусаў.
У Год гасціннасці ў Беларусі прапануюць надаць увагу аграрнаму і ваенна-гістарычнаму турызму. Важнай падзеяй стане святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама адкрыццё новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. - Р -