А. Лукашэнка: дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінна быць падрыхтавана ў вызначаны тэрмін
  2014-02-20 08:56:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінна быць падрыхтавана ў вызначаны тэрмін. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі і старшынёй Калегіі ЕЭК.

У снежні прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана ўхвалілі інстытуцыйную частку дакумента і дамовіліся, што цалкам дамова да падпісання павінна быць гатова да першага мая. У поўнамаштабным фармаце Еўразійскі эканамічны саюз пачне працаваць ужо са студзеня 2015 года.

А.Лукашэнка адзначыў важнасць еўразійскай інтэграцыі і зацікаўленасць Беларусі ў падрыхтоўцы якаснага праекта Дамовы. У першую чаргу стаіць задача забяспечыць унутры будучага Саюза рэжым свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў. Еўразійскай камісіі даручана правесці іх інвентарызацыю і прапанаваць меры і тэрміны па іх адмене. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040