Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Пакістана М.Хусейнам
  2014-02-20 11:21:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусейнам. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў нязмушана абмеркавалі традыцыйную дружбу Кітая і Пакістана, запланавалі будучыню адносін дзвюх краін , прынялі рашэнне сумесна прыкладаць намаганні для прасоўвання кітайска - пакістанскіх адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства.

Сі Цзіньпін паведаміў , што кітайска-пакістанскія адносіны перажылі міжнародныя перамены, нязменна ў іх падтрымлівалася здаровае і стабільнае развіццё . Дзве краіны ўсталявалі сяброўства, вялі ўсялякае супрацоўніцтва , заўсёды давяралі адно аднаму, разумелі адзін аднаго і падтрымлівалі адзін аднаго. Кітайскі бок будзе нязменна разглядаць кітайска - пакістанскія адносіны са стратэгічнай вышыні і ў доўгатэрміновай перспектыве, зробіць кітайска- пакістанскія сувязі прыярытэтным напрамкам у блізкай дыпламатыі. Ён выказаў упэўненасць , што цяперашні візіт прэзідэнта М. Хусейна стане добрым пачаткам і задасць добры тэмп развіццю кітайска - пакістанскіх адносін у гэтым годзе.

М. Хусейн паведаміў , што Кітай з'яўляецца першай краінай , у якую ён нанёс візіт пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта Пакістана. Прычынай гэтага з'яўляецца тое, што Кітай -- лепшы сябра Пакістана. Дружба Пакістана і Кітая прайшла доўгія выпрабаванні , яна адпавядае сваёй назве , пакістанскі народ ганарыцца гэтым. Пакістанскі бок шчыра віншуе Кітай з поспехамі развіцця , у высокай ступені ўхваляе яго стратэгічную дальнабачнасць, цвёрда верыць , што Кітай з'яўляецца важнай сілай , якая садзейнічае міру і развіццю ў свеце і ў рэгіёне. Умацаванне і развіццё дружбы паміж Пакістанам і Кітаем - гэта падмурак пакістанскай знешняй палітыкі. Пакістанскі бок разлічвае ўмацаваць дружбу і супрацоўніцтва з Кітаем.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040