Генеральны сакратар ААН прызначыў новага прэс – сакратара
  2014-02-20 10:23:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у сераду абвясціў , што яго афіцыйны прадстаўнік Марцін Несіркі 7 сакавіка складзе з сябе службовыя паўнамоцтвы, і на гэты пост зноў будзе прызначаны Стэфан Дужарык, які займаў гэтую пасаду пры былым генеральным сакратары ААН Кофі Анане.

Апоўдні на чарговым брыфінгу разам прысутнічалі Пан Гі Мун, М. Несіркі, выконваючы абавязкі намесніка прэс-сакратара кіраўніка ААН Фархан Хак і С. Дужарык. Пан Гі Мун заявіў , што М. Несіркі мае намер змяніць сваю працу ў сувязі з сямейнымі абставінамі. 7 сакавіка М. Несіркі складзе з сябе паўнамоцтвы прэс-сакратара Генеральнага сакратара ААН, і будзе працаваць у аддзяленні арганізацыі ў аўстрыйскай сталіцы Вене.

Пан Гі Мун даў высокую ацэнку і выказаў падзяку за працу М. Несіркі, які больш за чатыры гады займаў пасаду яго афіцыйнага прадстаўніка .

Затым кіраўнік ААН абвясціў, што з 10 сакавіка С. Дужарык будзе працаваць яго прэс-сакратаром. Акрамя таго, Генеральны сакратар таксама афіцыйна прызначыў Ф. Хака намеснікам прэс- сакратара . - 0 -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040