Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў чацвер у Пекіне правёў перамовы з прэзідэнтам Сенегала Макі Салемам . Па выніках перамоў лідары дзвюх краін прынялі рашэнне сумеснымі намаганнямі стварыць двухбаковыя партнёрскія адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве і садзейнічаць сумеснаму развіццю і росквіту Кітая і Афрыкі.
Сі Цзіньпін адзначыў , што Сенегал з'яўляецца важнай дзяржавай у Афрыцы. З аднаўленнем дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Сенегалам ў 2005 годзе , яны плённа развіваліся. Кітайскі бок мае намер разам з сенегальскім бокам будаваць партнёрскія адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве , якія і паслужаць прыкладам для адносін Кітая з краінамі Заходняй Афрыкі.
Пасля перамоў быў падпісаны шэраг дакументаў па двухбаковым супрацоўніцтве . - 0 -