Вярхоўная Рада Украіны на вячэрнім пасяджэнні прыняла шэраг кадравых перастановак у структуры ўлады краіны.
Парламент прыняў адстаўку кіраўніка Нацыянальнага банка Ігара Сарокіна і на яго пасаду прызначыў народнага дэпутата ад фракцыі "Бацькаўшчына" Сцяпана Кубіву.
Дэпутаты таксама звольнілі кіраўніка Службы бяспекі Украіны Аляксандра Якіменку. Новапрызначаным кіраўніком СБУ стаў народны дэпутат ад фракцыі "УДАР" Валянцін Налівайчанка.
Генеральным пракурорам Украіны дэпутаты прызначылі народнага дэпутата ад фракцыі "Свабода" Алега Махніцкага замест Віктар Пшанка.
Апрача таго, Вярхоўная Рада звольніла міністра культуры Леаніда Навахацьку і міністра сацыяльнай палітыкі Наталю Каралеўскую.
Абраны спікерам парламента член фракцыі "Бацькаўшчына" Аляксандр Турчынаў выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы да ўступлення ў пасаду новаабранага прэзідэнта па выніках датэрміновых выбараў, якія павінны прайсці 25 мая бягучага года. - Р -