Ю. Цімашэнка просіць не разглядаць яе кандыдатуру на пасаду прэм'ер- міністра Украіны
  2014-02-24 08:20:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідар апазіцыйных сіл Украіны і партыі " Бацькаўшчына ", экс -прэм'ер Юлія Цімашэнка просіць не разглядаць яе кандыдатуру на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

"Для мяне стала сюрпрызам інфармацыя пра тое , што мяне прапануюць на пасаду прэм'ер-міністра Украіны. Гэтае пытанне са мной ніхто не ўзгадняў і не абмяркоўваў . Дзякуй за павагу , але прашу не разглядаць маю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўрада" , - гаворыцца ў заяве Ю. Цімашэнка , апублікаванай прэс-службай партыі.

Раней дэпутат ад партыі "Бацькаўшчына" Мікалай Таменка паведаміў, што на пасаду прэм'ер-міністра Украіны разглядаюцца кандыдатуры Ю. Цімашэнка , лідара фракцыі " Бацькаўшчына " у парламенце Арсенія Яцанюка і пазафракцыйнага дэпутата, вядомага ўкраінскага бізнесмена Пятра Парашэнкі .

Ю. Цімашэнка заявіла , што будзе прымаць удзел у датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах , запланаваных на травень гэтага года. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040