Прэзідэнт Украіны прыняў адстаўку прэм'ера М.Азарава
  2014-01-29 10:41:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Мікалая Азарава, што цягне за сабой і адстаўку ўсяго кабінета міністраў. Адпаведны ўказ абнародавала прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў аўторак.

В.Януковіч даручыў ураду працягваць выконваць свае паўнамоцтвы, пакуль не будзе сфарміраваны новы кабінет міністраў.

М.Азараў, які займаў пасаду кіраўніка ўрада з сакавіка 2010 года, падаў у адстаўку з мэтай мірнага ўрэгулявання палітычнага крызісу ў краіне, выкліканага працяглымі антыўрадавымі пратэстамі.

Кабінет міністраў па даручэнні прэзідэнта можа выконваць свае паўнамоцтвы да пачатку робаты новага складу кабінета міністраў, але не больш за 60 дзён. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040