Ва Украіне ў панядзелак уводзіцца ў дзеянне закон аб амністыі ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту.
У паведамленні Генеральнай пракуратуры , апублікаваным учора , гаворыцца , што згодна з законам , пад амністыю трапляюць усе ўдзельнікі масавых акцый , якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні і былі затрыманыя з 27 снежня 2013 па 2 лютага гэтага года. У Генпракуратуры лічаць выкананымі ўсе неабходныя ўмовы для ўвядзення ў дзеянне закона аб амністыі. Чакаецца , што на працягу месяца 268 асоб будуць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці.
Умовай уступлення ў сілу закона аб амністыі ўдзельнікаў масавых пратэстаў ва Украіне было вызваленне пратэстуючымі да 17 лютага захопленых адміністрацыйных будынкаў і некаторых вуліц у сталіцы і рэгіёнах краіны. У нядзелю мітынгоўцы часткова разабралі барыкады ў цэнтры Кіева і вызвалілі будынак Кіеўскай дзяржаўнай гарадской адміністрацыі , дзе са снежня мінулага года быў размешчаны штаб актывістаў. - 0 -