Міністры замежных спраў сямі еўрапейскіх краін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне
  2014-02-25 10:22:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністры замежных спраў чатырох членаў Вішаградскай групы / Чэхія , Славакія , Польшча , Венгрыя / і трох краін ЕС - Балгарыі , Грэцыі і Румыніі ў панядзелак правялі ў Будапешце сустрэчу для абмеркавання сітуацыі ва Украіне .

На сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўніка МЗС гэтых сямі краін віталі палітычны працэс, які стартаваў ва Украіне, і спыненне гвалтоўных актаў у гэтай краіне, выказаліся ў падтрымку ўсіх намаганняў, што накіроўваюцца на захаванне стабільнасці ў краіне і на садзейнічанне палітычнаму і эканамічнаму яе аднаўленню і росквіту.

Міністры падкрэслілі неабходнасць прадаставіць Украіне фінансавую дапамогу. Міністр замежных спраў Венгрыі Янаш Мартоні заявіў , што Украіна ў тэрміновым парадку мае патрэбу ў велізарных фінансавых сродках. У цяперашні час адпаведныя бакі выпрацоўваюць праграму па аказанні ёй дапамогі .

Віцэ -прэм'ер , міністр замежных спраў Грэцыі Эвангелас Венізелас заявіў на прэс-канферэнцыі , што неабходна прадухіліць палітычны і эканамічны крах Украіны. На яго думку , варта правесці міжнародную канферэнцыю для аказання дапамогі Украіне для прадухіленні банкруцтва.

Да сустрэчы міністраў замежных спраў сямі еўрапейскіх краін таксама адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС краін - членаў Вішаградскай групы , прысвечаная абмеркаванню сітуацыі ва Украіне . Па выніках сустрэчы была апублікавана заява, у якой гаворыцца , што група вітае спыненне гвалту ў краіне пасля дасягнення пагаднення , вітае тое , што ўкраінскі парламент абраў свайго новага спікера , і экс -прэм'ер Юлія Цімашэнка атрымала свабоду. Міністры замежных спраў Чэхіі , Славакіі , Польшчы , Венгрыі зноў пацвердзілі неабходнасць захавання суверэнітэту, незалежнасці , адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны , заклікалі розныя палітычныя сілы гэтай краіны правесці прадметны дыялог, сфарміраваць кааліцыйны ўрад , здольны аднавіць правапарадак у краіне.

Кіраўнікі МЗС краін Вішаградскай групы таксама абмеркавалі праблему энергетычнай бяспекі і выказалі гатоўнасць аднавіць пастаўкі прыроднага газу ва Украіну. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040