Міністр абароны Беларусі Юрый Жалобін і пасол КНР Цуй Цімін абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна - тэхнічнай сферы. Пра гэта ў аўторак паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Бакі адзначылі агульнасць інтарэсаў і палітычных поглядаў дзвюх краін , дынамічнае і планамернае развіццё ваеннага супрацоўніцтва. Толькі за апошнія тры гады Беларусь наведалі сем ваенных дэлегацый высокага ўзроўню. " Міністр абароны Ю. Жалобін падчас сустрэчы падкрэсліў , што бязвыплатная кітайская дапамога беларускаму боку з'яўляецца яркім сведчаннем дружбы паміж беларускім і кітайскім народамі , якія заўсёды гатовыя аказаць адно аднаму неабходную падтрымку " , - адзначылі ў міністэрстве.
Таксама ў Мінабароны праінфармавалі , што на планавай аснове праводзіцца навучанне прадстаўнікоў Узброеных Сіл Беларусі і Народна -вызваленчай арміі Кітая ў ваенных навучальных установах абедзвюх краін. - 0 -