Тавараабарот Беларусі і Кемераўскай вобласці Расіі ў бліжэйшыя 2 гады можа перавысіць 1 млрд. долараў. Такі прагноз у сераду даў прэм'ер Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з першым намеснікам губернатара гэтага расійскага рэгіёну.
Летась бакі нагандлявалі на 330 млн. долараў. Кузбас , дзе развіта вугальная і металургічная прамысловасць, - адзін з самых буйных заказчыкаў беларускай кар'ернай тэхнікі. Таксама расіяне купляюць беларускія шыны і аўтобусы.
Беларусь перадала расійскім партнёрам дакументацыю для сумеснай вытворчасці 90-тонных БелАЗаў. Акрамя таго, прапрацоўваецца магчымасць выпуску ў Кемераўскай вобласці 130- і 160-тонных самазвалаў. - 0 -