У дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе юрыдычныя бар'еры будуць зведзены да мінімуму . Такая інфармацыя прагучала на прэс - канферэнцыі Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Цяпер галоўная задача - знайсці кампрамісныя варыянты , якія задаволілі б усе тры бакі . У цяперашні час рабочы варыянт пагаднення налічвае ўжо каля 700 старонак . Праект дагавора павінны прадставіць да 1 мая.
"Там досыць дэталёва рэгламентуюцца ўсе нормы , якія з'яўляюцца прадметам рэгулявання ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Задача такая стаіць , каб гэты дагавор быў складзены практычна без выключэнняў" , - заявіў міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. - 0 -