Беларуска-казахстанскі тэхнапарк узводзіцца ў Акмалінскай вобласці Казахстана
  2014-02-26 13:35:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуска-казахстанскі тэхнапарк узводзіцца ў Акмалінскай вобласці Казахстана. Пра гэта ў аўторак на сустрэчы з беларускім віцэ -прэм'ерам Міхаілам Русым заявіў губернатар Акмалінскай вобласці Казахстана Касман Айтмухаметаў .

Праект ацэньваецца ў некалькі сотняў мільёнаў долараў, а яго аснову складзе вытворчасць машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тэхніку і навясное абсталяванне Лідсельмаша і рабатызаваныя комплексы для малочнатаварных ферм. Сёння Казахстан актыўна развівае АПК , і вопыт Беларусі як у вытворчасці, так і ў дзяржаўнай падтрымцы сяла вельмі запатрабаваны.

Як адзначылі ва ўрадзе Беларусі, сёння тавараабарот з Акмалінскай вобласцю недапушчальна нізкі, усяго 32 млн. долараў. Але яго плануюць павялічыць мінімум у 10 разоў за кошт запуску тэхнапарку і шэрагу буйных інвестпраектаў па перапрацоўцы мяса. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040